Перайсці да зместу

Сігізмунд Тальберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сігізмунд Тальберг
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 студзеня 1812(1812-01-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1871(1871-04-27)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Franz Joseph von Dietrichstein[d][6][5]
Жонка Francesca Lablache[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Ignaz Moscheles[d]
Прафесіі піяніст, кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, класічная музыка і музыка перыяду рамантызму[d]
Выхаванцы Virginia Gabriel[d] і Fanny Arthur Robinson[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Ордэн Данеброг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сігізмунд Тальберг (ням.: Sigismund Thalberg; 8 студзеня 1812, Жэнева — 27 красавіка 1871, Пасіліпа, каля Неапаля, Італія) — аўстрыйскі кампазітар і піяніст-віртуоз.

Навучаўся ў Вене. Вучань І. Гумеля (фартэпіяна) і С. Зехтэра (кампазіцыя). У 14 гадоў пачаў публічна выступаць, а ў 1830 годзе здзейсніў канцэртнае турнэ па Германіі. Ужо ў гэтыя гады Тальберг заваяваў славу аднаго з найлепшых піяністаў свету. Як піяніст, адрозніваўся бліскучай тэхнікай. У эпоху Шапэна і Ліста выступы Тальберга былі не меншай сенсацыяй, адбывалася сапраўднае спаборніцтва гэтых вялікіх віртуозаў. У пачатку 1836 года Тальберг прыехаў у Парыж, дзе першыя ж яго канцэрты атрымалі захопленыя водгукі. Ён наведаў Германію, Англію, Бельгію, Галандыю, Расію, Францыю. У 1855—1856 гадах наведаў Бразілію і Паўночную Амерыку.

У Пецярбургу Тальберг вымушаны быў паўтарыць фантазіі на оперу Дж. Расіні «Майсей» тры разы запар; ён атрымаў немалы ганарар ад продажу дзвюх тысяч асобнікаў яе ў першы ж дзень выхаду з друку. Гэта ж Фантазія зрабіла сенсацыю ў Лондане, і Тальберг атрымаў канцэртны ангажэмент з аплатай у 12 тысяч франкаў у месяц.

У Бруселі публіка засыпала музыканта кветкамі, а аўстрыйскі двор аказаў яму бліскучы прыём. Пасля выканання «Майсея» ў Галандыі кароль узнагародзіў Тальберга ордэнам і дыяментавай табакеркай. Францыя ўзнагародзіла яго ордэнам Ганаровага легіёна.

  1. а б Sigismond Thalberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sigismund Fortuné François Thalberg // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б Dr. Constant v. Wurzbach Thalberg, Sigismund // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 44. — S. 118.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. а б Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950ÖAW.
  6. verschiedene Autoren Allgemeine Deutsche Biographie / Hrsg.: Historische Commission bei der königl. Akademie der WissenschaftenL: Duncker & Humblot, 1875.
  • Та́льберг Зигизмунд // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 238. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Та́льберг Зигизмунд // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 398—399. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)